среда, 4 октября 2017 г.

«Народны падручнік. Фізіка: 7 клас» ствараюць у Гудагайскай сярэдняй школе (вынікі конкурсу метадычных распрацовак)

Больш за 300 работ было прадстаўлена на першы адкрыты конкурс метадычных распрацовак настаўнікаў фізікі “Народны падручнік. Фізіка: 7 клас”, які праводзіў адукацыйны партал е.School.by.
Журы – настаўнікі-практыкі і рэпетытары – адабрала 5 работ, якія адпавядалі ўсім прад'яўляемым крытэрыям:
- цэласнасць;
- пісьменнае, яснае і дакладнае фармуляванне мэтаў і задач работы;
- дакладнасць, лагічнасць, несупярэчлівасць выкладання матэрыялу, змястоўная дакладнасць, стылістычная мэтазгоднасць;
- афармленне работы;
- перспектыўнасць і практычная значнасць работы;
- эфектыўнасць, выніковасць распрацоўкі;
- арыгінальнасць, навізна педагагічнай ідэі;
- магчымасць выкарыстання ў працэсе рэалізацыі розных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу (індывідуальнай, парнай, групавой, калектыўнай);
- накіраванасць на рознабаковае развіццё дзіцяці ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі.
  Сярод 5-ці аўтараў-пераможцаў – настаўнік фізікі і інфарматыкі нашай установы Карвель Алена Генрыхаўна. Яе конкурсная работа “Лабараторная работа: вызначэнне цаны дзялення шкалы прыбора” адзначана Дыпломам І ступені і значным грашовым прызам. Узнагароджванне пераможцаў конкурсу метадычных распрацовак настаўнікаў фізікі «Народны падручнік. Фізіка: 7 клас» адбудзецца 19 кастрычніка 2017 года. Віншуем Алену Генрыхаўну і жадаем ёй новых перамог і дасягненняў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий